Ужо заутра адбудзецца канцэртны праект у межах "Месяца польскай літаратуры"

МІЦКЕВІЧ - СТАСЮК – ГАЙДАМАКІ / "МІЦКЕВІЧАЎСКІ 13-СКЛАДОВІК У СТЫЛІ РЭП"

з удзелам Анджэя СТАСЮКА (Польшча) і этна-рок гурта “ГАЙДАМАКІ” (Украіна) @haydamaky_band .
Спецыяльны госць праекта — паэт і рэпер Віталь РЫЖКОЎ (Беларусь).
Мерапрыемства прысвечана 220-годдзю з дня нараджэння АДАМА МІЦКЕВІЧА
УВАХОД ВОЛЬНЫ

Напрыканцы студзеня 2018 года на польскім рынку з’явіўся альбом “Міцкевіч-Стасюк-Гайдамакі”. Польскі пісьменнік Анджэй Стасюк разам з украінскім этна-рок гуртом “Гайдамакі” запісалі 10 кампазіцый, натхнёных творчасцю Адама Міцкевіча.
Ідэі такога кшталту нібы вядомыя – прадставіць у сучаснай інтэрпрэтацыі вялікага паэта – але ў дадзеным выпадку задума адметная. Па-першае, удзел украінскіх музыкаў, па-другое, Анджэй Стасюк, які раней не быў заўважаны ў спяванні, а па-трэцяе, міцкевічаўскі 13-складовік, які проста напрошваўся на прачытанне ў стылі рэп.

#minsk #bruggeminsk#afishaminsk#bruggeminsk #belarus #instabel
more